Вы тут

Беларусы працягваюць актыўна перапісвацца праз інтэрнэт

БЕЛТА

На раніцу 10 кастрычніка ў перапісе насельніцтва Беларусі ўзялі ўдзел 2 млн 17 тысяч 200 чалавек. Як інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт, праз інтэрнэт перапісаліся 775 тысяч 700 чалавек. За суткі такой магчымасцю скарысталіся амаль 130 тысяч чалавек. Рэкордная лічба была зафіксаваная ў першы дзень — 181 тысяча.

Перапісчыкі пачнуць хадзіць па дамах і кватэрах з 21 кастрычніка. У інтэрнэце можна перапісацца самастойна да 18-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.