Дэпутат Палаты прадстаўнікоў выступіў у падтрымку беларускай мовы

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў выступіў у падтрымку беларускай мовы

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў і старшыня камісіі па міжнародных справах Валерый Варанецкі выступіў у падтрымку беларускай мовы. Напярэдадні шэраг грамадскіх арганізацыяў краіны выступілі са зваротам, у якім заклікалі беларусаў назваць на перапісе насельніцтва сваёй роднай мовай беларускую. Яны звяртаюць увагу на тое, што роднай мовай у анкетах пазначаюць "першую засвоеную ў дзяцінстве", з чым не згодныя. "Родная мова — гэта эмоцыі ды пачуцці, гэта тая мова, якую вы адчуваеце роднай, мовай сваіх дзядоў", — чытаем у звароце.

Варанецкі прытрымліваецца такога ж меркавання. Вось што ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook: "Прытрымліваюся пункту гледжання, што першая засвоеная мова не абавязкова з'яўляецца роднай. Зыходжу з таго, што родная мова вызначаецца наяўнасцю ў нас эмацыйнай сувязі з ёй. Мне бліжэй падыход, згодна з якiм "роднай мовай прызнаецца мова народа ці этнічнай групы, да якой адносіцца чалавек, мова, якая злучае яго з папярэднімі пакаленнямі, іх духоўнымі набыткамі i служа падмуркам этнічнай і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі".

Дэпутат падкрэсліаве, што "родная мова — гэта крыніца нашай нацыянальнай культуры, ментальнасці, светагляду".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі