Беларусы не выйшлі ў фінал "Танкавага біятлону" — упершыню за 4 гады

"Танкавы біятлон" / tank-biathlon.com​
"Танкавы біятлон" / tank-biathlon.com​

Каманды з Беларусі, Манголіі, Сербіі і Узбекістана сёння змагаліся за выхад у фінал спаборніцтваў "Танкавы біятлон". Па выніках заезду беларусы не змаглі прайсці ў фінал.

Беларускія танкісты да гэтага года заўсёды займалі месцы ў тройцы найлепшых.

Так, у 2018 годзе яны сталі трэцімі на "Танкавым біятлоне", у 2019 годзе ўзялі другое месца, а ў 2020-м зноў заваявалі бронзу.

Фінальная гонка першага дывізіёну, у якім выступалі беларусы, пройдзе 4 верасня. За перамогу пазмагаюцца каманды Расіі, Кітая, Казахстана і Азербайджана.

Спаборніцтвы праходзяць на палігоне "Алабіна" ў рамках Армейскіх міжнародных гульняў. Удзел у іх бяруць 277 каманд з 40 краін свету. Сёлета Беларусь прымае тры этапы АрМГ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі