Беларусы адкопваюць Кіеўскую Русь

Легендарны князь атрымаў ўладу не пазней за 882 год і загінуў паміж 912 і 922 гадамі.



Усяго больш за 80 даследчыкаў з Украіны, Беларусі, Расіі і нават Велікабрытаніі жывуць і працуюць у археалагічным міжнародным лагеры, паведамляюць украінскія СМІ. Летнік працуе ўжо ў пяты раз.



Падчас папярэдніх раскопак былі знойдзеныя 11 жылых пабудоў. Кліматычныя ўмовы і вялікая колькасць пяску на месцы гарадзішча дазваляла будаваць хаты як паўзямлянкі — напалову пагрузіўшы іх у зямлю. Важна, што ў гэтых хатах выдатна захаваліся гліняныя печы.



Акрамя таго, археолагі раней ужо выявілі шмат іншых цікавых знаходак. Так, у яме, верагодна, гаспадарчага прызначэння, былі знойдзеныя парэшткі старажытных мышэй, якія значна меншыя за сваіх сучаснікаў.



Археалагічныя даследаванні на гэтым месцы працягнуцца і ў наступным годзе.