У Віцебскай вобласці знайшлі амулет III тысячагоддзя да н.э.
Унікальная знаходка / De facto. Беларуская навука
Археолагі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выявілі унікальны заамарфны амулет, які датуецца сярэдзінай III тысячагоддзя да н.э. Знаходка зроблена на паселішчы "Асавец-2" у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. Пра гэта піша канал «De facto. Беларуская навука».
Амулет з выявай жывёлы або птушкі быў знойдзены падчас раскопак, якія праводзіць загадчык аддзела археалогіі першабытнага грамадства Максім Чарняўскі. Знаходка адносіцца да паўночнабеларускай культуры.
За час работы на помніку "Асавец-2" гэтым летам таксама былі выяўлены і іншыя матэрыялы, пераважна якія адносяцца да паўночнабеларускай культуры: фрагменты посуду, паляўнічая зброя, рыбалоўны інвентар, мастацкія ўпрыгожанні, а таксама касцяныя, рагавыя і крамянёвыя вырабы.