Беларусу, які зваліўся ў Тайландзе ў яму, кампенсуюць страты (відэа)

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося з той прычыны, што рабочыя, якія выкапалі яму, не пазначылі наяўнасць пагрозы для кіроўцаў.

Як стала вядома, у выніку інцыдэнту грамадзянін Беларусі пазбавіўся смартфона і планшэта (яго iPhone і iPad загінулі ў вадзе). Акрамя таго, арандаваны беларусам матацыкл патрабаваў рамонту.
У выніку, усе страты Баранава будуць кампенсаваныя за кошт страхавой кампаніі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік будаўнічай кампаніі, якая выкапала яму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі