Беларус у Таіландзе зваліўся на матацыкле ў яму 2,5 метраў глыбіні (відэа)

Як паведамляе сайт novostiphuketa.com, адразу два матацыклісты праваліліся ў дарожную яму глыбінёй 2,5 метра. Разам з беларусам у пастку трапіў таіландзец. Перашкода была зусім незаўважнай: цалкам запоўненая вадой яма з выгляду нічым не адрознівалася ад звычайнай лужы.



Паліцыя адмовілася выцягваць матацыклы. Таму ў выніку гэтым заняўся Баранаў і мясцовыя жыхары, якія прынеслі лесвіцу і вяроўку. Аднак ахвочых даваць нырца ў брудную ваду не знайшлося. Зрабіць гэта давялося беларусу. Два разы ён ныраў у ваду і замацоўваў канцы вяроўкі на матацыклах.


 
Па словах Максіма, наяўнасць глыбокай ямы на дарозе стала для яго поўным сюрпрызам — за дзень да гэтага дарога была зусім бяспечнай. Да таго ж, рабрчыя, якія выкапалі яму, не пазначылі наяўнасць пагрозы для кіроўцаў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі