Вы тут

Беларусу ў Маскве забаранілі карыстацца поштай і ездзіць на аўтобусе

Яўген Шабалюк у суправаджэні паліцыянта / "Новая газета"

Бабушкінскі раённы суд Масквы забараніў беларускаму кікбаксёру Яўгену Шабалюку набор пэўных дзеянняў, піша "Новая газета". Беларусь дамагаецца экстрадыцыі Шабалюка за ўдзел у акцыях пратэсту. На радзіме на Шабалюка пачалі крымінальную справу за супраціў міліцыянту (арт. 363 КК). 

"Суд задаволіў усе хадайніцтвы пракуратуры. Сёння яму забаранілі здзяйсняць пэўныя дзеянні: карыстацца тэлеграфам, поштай, грамадскім транспартам. Супрацоўнікі паліцыі павезлі яго на ўказаны адрас", перадае "Новая газета" словы адвакаткі камітэта "Грамадзянскае садзейнічанне" Розы Магамедавай.

Паводле адвакаткі, Шабалюка больш не маюць права трымаць пад арыштам, хоць разгляд пытання пра яго экстрадыцыю яго не завершаны. 

Як распавядала Еўрарадыё, 29 ліпеня спартовец выйшаў з СІЗА, дзе знаходзіўся з лютага. Адразу ж пасля выхаду яго затрымалі паліцыянты, абвінавацілі ў непадпарадкаванні і аштрафавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.