Беларускую валанцёрку не пусцілі ва Украіну, нягледзячы на ВНЖ

Беларускую валанцёрку не пусцілі ва Украіну, нягледзячы на ВНЖ

Беларускую валанцёрку Аліну Сельвясюк (Бінаду) не пусцілі ва Украіну, хаця ў яе ёсць часовы від на жыхарства. Пра гэта дзяўчына напісала ў Твітары

"Учора мяне не ўпусцілі ва Украіну, але нагадалі пра ракеты, якія ляцяць з тэррыторыі Беларусі і ў якіх я вінна. валанцёрства, мае данаты і ўся дапамога, якая ёсць і зараз, нікога на мяжы не цікавілі", — піша Аліна.

Дзяўчына піша, што была ва Украіне да сярэдзіны траўня, валанцёрыла: "Ежу гатавала, сеткі пляла, размяшчала людзей у нямеччыне, дапамагала з трансферам, дэдосіла сайты, заданаціла прыкладна 1500 еўра".

Гэта не першы выпадак, калі беларусы сутыкаюцца з аналагічнымі праблемамі ва Украіне. На пачатку жніўня праз украінскую мяжу не прапусцілі цяперашняга прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета па міжнародных адносінах Валерыя Кавалеўскага

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі