Кавалеўскі: мяне запэўнілі, што няма ніякай забароны на ўезд ва Украіну
Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па міжнародных адносінах пракаментаваў нядаўні інцыдэнт на мяжы.
Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па міжнародных адносінах Валерый Кавалеўскі ў эфіры Еўрарадыё пракаментаваў нядаўні інцыдэнт на мяжы, калі яго не пусцілі ва Украіну.
"Мяне запэўнілі ўкраінскія ўлады, што няма ніякай забароны на ўезд, няма ніякага статусу персоны нон-грата... — кажа Кавалеўскі. — То бок дзверы ва Украіну адчынены, туды можна накіроўвацца. Але разам з тым сістэма так працуе, што нейкіх пэўных гарантый, што падобныя інцыдэнты не будуць мець месцы ў будучым, ніхто даць не можа".
Валерый Кавалеўскі планаваў наведаць Кіеў у пачатку жніўня, каб правесці некалькі сустрэч. Але на польска-ўкраінскай мяжы яму адмовілі ва ўездзе. Па словах Кавалеўскага, раней ён неаднаразова наведваў Украіну. Часам праблемы ўзнікалі, але "з імі неяк удавалася спраўляцца". Але на гэты раз "быў дэфіцыт часу", і Валерый Кавалеўскі вырашыў вяртацца ў Вільню, каб рыхтавацца да канферэнцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.