Беларускія вайскоўцы пачалі цалкам самастойна працаваць з "Іскандэрам", паведамляе прэс-служба Мінабароны РБ. Аператыўна-тактычны ракетны комплекс быў атрыманы ад Расіі ў канцы мінулага года. Ён прызначаны для знішчэння сістэмаў супрацьпаветранай абароны, камандных пунктаў, авіяцыі на аэрадромах, аб'ектаў інфраструктуры, караблёў.
Беларускія вайскоўцы прайшлі навучанне ў Расіі. Практычная падрыхтоўка адбылася на палігонах у Беларусі.
У Мінабароны РБ сцвярджаюць, што ў нашай краіне ёсць "дастатковы запас ракет да комплексу". Падкрэсліваюць, што ўдары могуць наносіцца на адлегласці да 500 кіламетраў (раней ракетныя войскі маглі наносіць удары да 300 км).


