Беларускія праваабаронцы змагаюцца за правы незарэгістраваных арганізацый

29-30 траўня ў Доме правоў чалавека ў Вільні адбылася канферэнцыя “193-1: Бягучае становішча і шляхі пераадолення наступстваў”. Нумар у назве пазначае артыкул Крымінальнага кодэксу, які пагражае пераследам за дзейнасць незарэгістраванай арганізацыі.
Сустрэча, арганізаваная Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі, прысвячалася праблеме крымінальнай адказнасці за дзейнасць незарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі праваабарончых і іншых няўрадавых арганізацыяў Беларусі і замежжа, юрысты.

Скасаванне артыкула 193-1 КК, на думку праваабаронцаў, з'яўляецца прынцыповай умовай у справе выпраўлення становішча з правамі чалавека ў Беларусі. Арганізацыі, прадстаўленыя на мерапрыемстве, пазначылі гэтую задачу ў якасці прыярытэтнай у сваёй далейшай дзейнасці і дамовіліся правесці шэраг кансультацыяў дзеля апрацоўкі прапановаў удзельнікаў канфэрэнцыі ды іх рэалізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі