Вы тут

Беларускія праваабаронцы атрымалі міжнародную прэмію

Сяргей Драздоўскі і Алег Граблеўскі / t.me/viasna96

Кіраўнік Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі і юрыст гэтай арганізацыі Алег Граблеўскі сталі лаўрэатамі прэміі Front Line Defenders 2021, паведамляюць праваабаронцы. 

Прэмія Front Line Defenders ўручаецца праваабаронцам у небяспецы. Арганізацыя ўшаноўвае праваабаронцаў, якія працуюць з праблемамі расавай справядлівасці, жыллёвых правоў, правоў меншасцяў, абароны навакольнага асяроддзя і зямлі, самавызначэння і правоў людзей з інваліднасцю.

21 студзеня ў арганізацыі "Офіс па правах людзей з інваліднасцю" адбыўся ператрус. Фінансавая міліцыя правяла яго ў сувязі з "магчымым неправамерным завалоданнем грашыма, атрыманымі ў выглядзе дабрачынных узносаў і міжнароднай дапамогі для аказання прававой дапамогі грамадзянам Беларусі з інваліднасцю". 3 лютага Драздоўскі і Граблеўскі былі арыштаваныя, праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі. Праз паўгода, 31 ліпеня, мужчын вызвалілі пад асабістае паручальніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.