Сябраў "Офіса па правах людзей з інваліднасцю" выпусцілі пад паручальніцтва

Сябраў "Офіса па правах людзей з інваліднасцю" выпусцілі пад паручальніцтва

Супрацоўнікі "Офіса па правах людзей з інваліднасцю" Алег Граблеўскі і Сяргей Драздоўскі адпушчаныя з-пад арышту пад паручальніцтва. З лютага вазочнік Драздоўскі знаходзіўся пад хатнім арыштам, Граблеўскі ўтрымліваўся ў СІЗА.

Драздоўскага і Граблеўскага затрымалі 3 лютага. За дзень да таго ў іх офіс завіталі супрацоўнікі ДФР: сябраў дабрачыннай арганізацыі падазраюць у “неправамерным завалоданнем грашовымі сродкамі, атрыманымі ёю ў выглядзе дабрачынных узносаў і міжнароднай дапамогі для мэт аказання прававой дапамогі грамадзянам Рэспублікі Беларусь з інваліднасцю”.

Па стане на 31 ліпеня абвінавачванні з актывістаў не знятыя, следства працягваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі