Вы тут

Паручальнікаў за Граблеўскага і Драздоўскага прымусілі плаціць

Сяргей Драздоўскі і Алег Граблеўскі / svaboda.org

Чатырох паручальнікаў за праваабаронцаў Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага прымусілі заплаціць. Пасяджэнне правёў 5 лістапада суддзя Партызанскага раёна Мінска Міхаіл Макарэвіч

Два паручальнікі Драздоўскага павінныя заплаціць па 2900 рублёў (100 базавых велічынь), адзін паручальнік Граблеўскага — 5800 рублёў (200 базавых), другі — 7250 рублёў (250 базавых). Гэтае рашэнне можна абскардзіць цягам 10 дзён.

Як піша праваабарончы сайт "Вясна", суддзя спытаўся ў паручальніцы Граблеўскага, чаму яна вырашыла падпісаць паручальніцтва.

— Таму што Алег — харошы чалавек.
— Вы і цяпер так лічыце?
— Так.

Сяргей Драздоўскі — дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю, Алег Граблеўскі — юрыст Офіса. Іх затрымалі 3 лютага 2021 года. Драздоўскі быў пад хатнім арыштам, Граблеўскі — у СІЗА №1. 

Праз паўгода, 31 ліпеня, іх вызвалілі пад асабістае паручальніцтва. Паручальнікі ўзялі на сябе пісьмовае абавязанне, што вызваленыя не ўцякуць, не будуць перашкаджаць расследаванню справы і не будуць займацца злачыннай дзейнасцю. 

Дарэчы, у публічным доступе няма інфармацыі пра ўцёкі і вышук Драздоўскага і Граблеўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.