Беларускія футбалісткі не змаглі дагуляць матч у Чарнагорыі
![Жаночы футбол пад моцным дажджом](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/23.jpg.webp?itok=uFRZYqTC)
Жаночы футбол пад моцным дажджом / t.me/wfbelarus/
Беларускія футбалісткі не змаглі дагуляць матч у Чарнагорыі. Яго перарвалі ў сярэдзіне першага тайма праз моцны дождж, паведамляе тг-канал "Жаночы футбол Беларусі".
У панядзелак жаночая зборная Беларусі сярод дзяўчат да 17 гадоў стартавала ў 2-м раўндзе адбору чэмпіянату Еўропы. Першым сапернікам была зборная Андоры. Гульня праходзіла на стадыёне "Таполіца" ў чарнагорскім горадзе Бар. Беларускі выйгравалі з лікам 3:0, калі матч на 26-й хвіліне прыпынілі. Але дождж быў такі моцны, што ў выніку было прынята рашэнне аб яго пераносе на аўторак.
![Беларускія футбалісткі не змаглі дагуляць матч у Чарнагорыі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/27_4.jpg.webp?itok=ivJVPvIt)
![Беларускія футбалісткі не змаглі дагуляць матч у Чарнагорыі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/24_25.jpg.webp?itok=cVVO66IC)
![Беларускія футбалісткі не змаглі дагуляць матч у Чарнагорыі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/25_17.jpg.webp?itok=GTCf87Y0)
![Беларускія футбалісткі не змаглі дагуляць матч у Чарнагорыі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/22_114.jpg.webp?itok=WH-tIwBp)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.