Вы тут

Беларускіх вайскоўцаў запрасілі на парад 24 чэрвеня ў Маскву

На парад у Мінск расіяне не паехалі / Еўрарадыё

Беларускіх вайскоўцаў запрасілі на парад, прысвечаны 75-м угодкам перамогі над нацысцкай Германіяй, які пройдзе 24 чэрвеня ў Маскве. Мінабароны Беларусі атрымала запрашэнне 1 чэрвеня. "Цяпер пытанне на разглядзе", сказала ТАСС афіцыйная прадстаўніца Мінабароны нашай краіны Наталля Гаўрусік.

У Беларусі вайсковы парад быў праведзены 9 траўня, нягледзячы на сітуацыю з каранавірусам. А вось у Расіі яго перанеслі. Тыдзень таму была названа дата правядзення. Як вядома, менавіта 24 чэрвеня 1945 года ў Маскве прайшоў "парад пераможцаў" (на відэа). Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін даручыў міністру абароны Сяргею Шайгу выключыць любыя рызыкі для здароўя ўдзельнікаў параду.

Дарэчы, на парад у Маскву запрасілі не толькі беларусаў — прадстаўнікоў 19 армій свету. На парад у Мінск расійскія вайскоўцы (як і кітайскія) не паехалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.