Беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту пераследуе вірус-вымагальнік

Нацыянальны цэнтр рэагавання на камп’ютарныя інцыдэнты выявіў мадэрнізаваны тып праграмы-вымагальніка, які распаўсюджваўся ў беларускім сегменце інтэрнэту. Праграма масава атакавала карыстальнікаў праз 33 сайты — скрыпт усяго за гадзіну паразіў 25 тысяч кампутараў.

Адметна, што вірус можна падхапіць на сайтах, якія на першы погляд няшкодныя: напрыклад, гэта дзіцячыя кнігі, мультфільмы, музыка і г.д. Апроч таго, яна трапляе на порнасайты. Карыстальніку, чый кампутар падчапіў вірус, прапануюць выплаціць пэўную суму грошай праз сістэму WebMoney. Такі ж самы вірус “ходзіць” і па расійскім інтэрнэце — там людзей вымушаюць плаціць праз SMS.

Сысці з заблакаванай старонкі даволі проста: трэба націснуць Ctrl+Shift+Esc і закрыць браўзер. А калі вы ўсё ж заплацілі грошы, трэба звярнуцца да праваахоўнікаў.

Ілюстратыўнае фота з сайта ryb.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі