Беларускі Свабодны тэатр атрымаў брытанскую прэмію Offie'2017
![Беларускі Свабодны тэатр атрымаў брытанскую прэмію Offie'2017](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/teatr-0203.jpg.webp?itok=KG2vDbzh)
Спектакль Беларускага Свабоднага тэатра Burning Doors атрымаў брытанскую нацыянальную тэатральную прэмію Offie'2017 ў намінацыі "Лепшы ансамбль". Пра гэта паведаміў заснавальнік тэатра Мікалай Халезін.
"Мы апынуліся адзіным тэатральным калектывам, асноўная база якога знаходзіцца па-за Вялікабрытаніяй, уганараваным падобным прызам. І адзіным спектаклем, які граецца не на англійскай мове. Мабыць, гэта тая намінацыя, якая найбольш дакладна адлюстроўвае сутнасць нашага тэатра", — адзначыў Халезін у сваім акаўнце на Фэйсбуку.
Дарэчы, напярэдадні, у студзені, беларускамоўны спектакль "Кароль Лір", пастаўлены Свабодным тэатрам, увайшоў у дзясятку галоўных тэатральных падзеяў Чыкага.