Беларускі суддзя прызначыў 4 пенальці ў першым тайме матчу Лігі чэмпіёнаў
![Беларускі суддзя прызначыў 4 пенальці ў першым тайме матчу Лігі чэмпіёнаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/rtxh5qiq.jpg.webp?itok=0iklp85a)
Беларускі суддзя Аляксей Кульбакоў прызначыў 4 пенальці ў першым тайме матчу групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Толькі два з іх былі рэалізаваныя (два з трох пенальці не забілі госці). "Севілья" і "Рэд Бул Зальцбург" згулялі ўнічыю 1:1.
Кульбакоў таксама паказаў футбалістам каля дзясятка жоўтых і адну чырвоную картку.
Аляксею Кульбакову 41 год. Ён — ураджэнец Гомеля. Першы паядынак у футбольным чэмпіянаце Беларусі судзіў у 2003 годзе. Кульбакоў з'яўляецца адзіным беларускім арбітрам, які рэгулярна прызначаецца на матчы групавых этапаў еўракубкаў.
![Беларускі суддзя прызначыў 4 пенальці ў першым тайме матчу Лігі чэмпіёнаў](/sites/default/files/paragraphs/image/rtxh5rdx.jpg)
Гэты і наступныя здымкі — Reuters
![Беларускі суддзя прызначыў 4 пенальці ў першым тайме матчу Лігі чэмпіёнаў](/sites/default/files/paragraphs/image/rtxh5nk1.jpg)
![Беларускі суддзя прызначыў 4 пенальці ў першым тайме матчу Лігі чэмпіёнаў](/sites/default/files/paragraphs/image/rtxh5qzp.jpg)
![Беларускі суддзя прызначыў 4 пенальці ў першым тайме матчу Лігі чэмпіёнаў](/sites/default/files/paragraphs/image/rtxh5p6x.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.