Перад фіналам Чэмпіянату Еўропы па футболе быў папярэджаны тэракт
![Паліцыя папярэдзіла тэракт](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/yqy6kab5gbjrpirohqwc53mi7a.jpg.webp?itok=GeAAgZ_n)
Паліцыя папярэдзіла тэракт / Reuters
Паліцыя прадухіліла тэракт перад фіналам чэмпіянату Еўропы па футболе 2024 паміж зборнымі Англіі і Іспаніі, паведамляе The Sun. Ператрусы і затрыманні былі праведзены ў Патсдаме па некалькіх адрасах усяго за некалькі гадзін да пачатку матча.
"Трое падазраваных былі затрыманыя нямецкімі спецпадраздзяленнямі падчас серыі скаардынаваных рэйдаў", — піша газета.
Паведамляецца, што гэтыя людзі былі прыхільнікамі ІД, якія ўжо знаходзіліся пад назіраннем нямецкай паліцыі.
На іх тэлефонах былі знойдзены фатаграфіі плошчы Брайтшайдплац, дзе размяшчалася фан-зона.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.