У фінале Еўра сустрэнуцца Іспанія і Англія

Англія перамагла галандцаў і выйшла ў фінал Еўра-2024

Англія перамагла галандцаў і выйшла ў фінал Еўра-2024 / AFP

У другім паўфінале чэмпіянату Еўропы па футболе зборная Англіі перамагла каманду Нідэрландаў — 2: 1.

Галандцы адкрылі лік на 7-й хвіліне гульні дзякуючы Хаві Сімансу. Аднак неўзабаве Хары Кейн зраўняў лік пасля пенальці.

А пераможны гол забіў пад самы канец гульні Олі Уоткінс.

Такім чынам, у фінале футбольнага Еўра сустрэнуцца каманды Іспаніі і Англіі. Гульня пачнецца 14 ліпеня а 22-й гадзне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі