Вы тут

Беларускага арбітра прызначылі на матч за Суперкубак УЕФА

Аляксей Кульбакоў / З архіву Reuters

Беларускага арбітра Аляксея Кульбакова прызначылі на матч за Суперкубак УЕФА паміж "Чэлсі" і "Вільярэалам", які пройдзе 11 жніўня ў Белфасце. Кульбакоў будзе чацвёртым арбітрам. Галоўным будзе расіянін Сяргея Карасёў, яго памочнікамі — Ігар Дзямешка і Максім Гаўрылін, паведамляе uefa.com.

"Чэлсі" выйграў Лігу чэмпіёнаў, а "Вільярэал" — Лігу Еўропы.

Кульбакову 41 год. Ён — ураджэнец Гомеля. Першы паядынак у беларускім футбольным чэмпіянаце судзіў у 2003-м. Аляксей Кульбакоў з'яўляецца адзіным беларускім арбітрам, які рэгулярна прызначаецца на матчы групавых этапаў еўракубкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.