Сёння фінал Чэмпіянату Еўропы па футболе 2024

Кубак Чэмпіянату Еўропы па футболе 2024

Кубак Чэмпіянату Еўропы па футболе 2024 / UEFA.com

Фінальны матч чэмпіянату Еўропы па футболе 2024 года адбудзецца ўвечары 14 ліпеня ў Берліне на арэне «Алімпіяштадыён». За тытул чэмпіёна Еўропы будуць змагацца зборныя Іспаніі і Англіі. Пачатак матчу запланаваны на 22:00 па мінскім часе.

Зборная Іспаніі — трохразовы чэмпіён Еўропы. Яна ўжо заваёўвала Кубак у 1964, 2008 і 2012 гадах. А вось зборная Англіі яшчэ ні разу не перамагала ў гэтым чэмпіянаце. Самае высокае яе дасягненне — выхад у фінал ЧЕ-2020 (праз пандэмію ён праходзіў у 2021 годзе). Але тады англічане прайгралі зборнай Італіі.

Нягледзячы на намеры Англіі заваяваць свой першы тытул з часоў перамогі ў чэмпіянаце свету 1966 года, букмекеры ставяць на перамогу Іспаніі.

Чакаецца, што на матчы будуць прысутнічаць наследны прынц брытанскага прастола Уільям, кароль Іспаніі Філіп VI, канцлер ФРГ Олаф Шольц і лідары іншых краін. Акрамя іх, глядзець матч на стадыёне будуць 71 тысяча заўзятараў. Акрамя таго, у Берлін прыедуць каля 250 тысяч турыстаў. Для іх у сталіцы Германіі падрыхтавалі 2335 публічных экранаў, на якіх пакажуць матч.

У Беларусі прамую трансляцыю пакажа тэлеканал СТБ. Правы на паказ канал купіў незадоўга да пачатку спаборніцтваў. Першапачаткова вяшчальнік абяцаў паказаць усе матчы, але пазней з праграмы зніклі трансляцыі з удзелам зборнай Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі