Вы тут

Беларускі прэм'ер прышчапіўся ад каранавіруса

Раман Галоўчанка / Скрыншот з відэа АНТ

Беларускі прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка прышчапіўся ад каранавіруса, паведамляе ТАСС. Гэта была расійская вакцына. У прэс-службе ўраду кажуць, што Галоўчанка "адчувае сябе выдатна". Ужо ў пятніцу ён быў на працы, як і ў суботу.

Прэм'ер прышчапіўся ад каранавіруса яшчэ 3 верасня, пасля таго, як у Мінску прайшлі перамовы з расійскім прэм'ер-міністрам Міхаілам Мішусціным. Менавіта падчас сустрэчы з апошнім Аляксандр Лукашэнка тады і распавёў, што Раман Галоўчанка вырашыў выпрабаваць на сабе расійскую вакцыну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.