Беларускі МЗС распавёў, у якія краіны не варта ехаць

Міністэрства замежных справаў дало рэкамендацыі, у якія краіны сёлета не варта ехаць. Начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення ведамства Ігар Фісенка падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА прывёў наступны спіс небяспечных краін: Афганістан, Бурундзі, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Чад, Лівія, Малі, Нігер, Самалі, Судан і Паўднёвы Судан, Сірыя і Емен.

Гэтыя краіны сёлета адзначаюцца складанай унутрыпалітычнай або эпідэміялагічнай сітуацыяй. Летась шэраг краін Заходняй Афрыкі былі ахопленыя эпідэміяй Эболы. Цяпер пагроза хваробы яшчэ не знікла, таму варта ўстрымацца ад наведвання гэтага рэгіёна.

Чыноўнік МЗС не рэкамендуе без гранічнай патрэбы наведваць Емен, дзе адбываецца сур’ёзны ўзброены канфлікт, а таксама Непал, дзе адбылася серыя разбуральных землятрусаў.

Землятрус у Непале. Фота: Твітэр

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі