Беларускі міліцыянер, які скраў $270 тысяч, стаў грамадзянінам Румыніі

Беларускі міліцыянер, які скраў $270 тысяч, стаў грамадзянінам Румыніі

Сталі вядомы новыя падрабязнасці скандальнай справы пра знікненне з сейфа ў будынку Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі амаль 270 тысяч долараў. Гэтыя грошы былі канфіскаваны падчас вобшуку ў аднаго з падазраваных, паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. 21 красавіка ён пацвердзіў, што факт крадзяжу меў месца і ў ім падазраецца супрацоўнік міліцыі. Ён з’ехаў ва Украіну, а адтуль — у Румынію.

Як піша партал tut.by са спасылкай на неназваныя крыніцы, згаданы міліцыянер скарыстаўся запасным ключом ад сейфа, прыйшоў у выхадны дзень і забраў грошы, якія канфіскоўваў у дырэктара візавага цэнтра яго калега. Вядома, што зламыснік “не першы год” працаваў у Галоўным упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Ён вельмі аператыўна атрымаў румынскае грамадзянства, магчыма, скарыстаўся спрошчанай працэдурай, калі яшчэ быў у Мінску (яна прадугледжана для асоб, прамыя сваякі якіх жылі на гістарычнай тэрыторыі Румыніі).

Беларускага міліцыянера затрымалі па лініі Інтэрпола ў Румыніі, месяц ён правёў за кратамі і 19 лютага быў вызвалены. Высветлілася, што ён збіраўся паляцець у ЗША, але не змог з-за арышту, амерыканская віза была ануляваная ў сувязі з тым, што мужчына падазраецца ў здзяйсненні злачынства ў Беларусі. Румыны сваіх грамадзян не выдаюць трэцім краінам, таму міліцыянера ў Беларусь не выдадуць. У яго, дарэчы, няма сям’і.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі