Беларускі мастак Лёнік Тарасевіч узнагароджаны прэміяй Гедройца (фота)

Беларускі мастак Лёнік Тарасевіч узнагароджаны прэміяй Гедройца (фота)

Беларускі мастак Лёнік Тарасевіч узнагароджаны прэміяй Ежы Гедройца, якая заснаваная варшаўскай газетай “Rzeczpospolita”. Была адзначана яго нястомная праца “на агульнае дабро, за культываванне памяці пра гісторыю Вялікага княства Літоўскага, вялікі ўнёсак у прасоўванне Польшчы ў свеце як дзяржавы многіх народаў, культур і рэлігій”.

Лёніку Тарасевічу 60 гадоў. Ён жыве на Беласточчыне. Актыўна ўдзельнічае ў жыцці беларусаў Польшчы, адзін з заснавальнікаў фэсту “Басовішча”.

Іншы лаўрэат прэміі Гедройца — гісторык Анджэй Суліма Каміньскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі