Беларускі інвестыцыйны форум адкрываецца ў Стамбуле
![Беларускі інвестыцыйны форум адкрываецца ў Стамбуле](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000021_10608_big.jpg.webp?itok=h7MLa9G8)
Прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў знаходзіцца з працоўным візітам у турэцкім Стамбуле. Падчас выступлення на Беларускім інвестыцыйным форуме ён заявіў, што Беларусь выбудоўвае стасункі з інвестарамі па міжнародных прынцыпах.
“Беларусь выбудоўвае стасункі з інвестарамі на міжнародных прынцыпах супрацоўніцтва, дапускае прымяненне любога замежнага права і арбітражу, дае неабходныя гарантыі. Аб пастаянным паляпшэнні вядзення бізнесу ў Беларусі сведчаць пазіцыі нашай краіны, якія павышаюцца сярод іншых краін у міжнародных рэйтынгах”, — адзначыў прэм’ер. Ён канстатаваў, што ў рэйтынгу “Вядзенне бізнесу-2016” Беларусь займае 44-ю пазіцыю.
Тамтэйшы буйны бізнес праяўляе актыўную цікавасць да форуму. Удзел у ім прымае каля 600 прадстаўнікоў бізнесу і афіцыйныя асобы дзвюх краінаў, паведамляе БЕЛТА.
Таксама плануецца сустрэча Кабякова з прэзідэнтам і міністрам эканомікі Турцыі, прадстаўнікамі турэцкіх дзелавых колаў.
Візіт беларускага прэм’ера ў Турцыю будзе цягнуцца да 12 лістапада.
Фота: belta.by