Вы тут

Беларускі цяжкаатлет атрымаў дыскваліфікацыю да 2024 года

Вадзім Ліхарад /  weightlifting.by

Беларускі цяжкаатлет Вадзім Ліхарад атрымаў дыскваліфікацыю да студзеня 2024 года. Такое рашэнне прыняла Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі.

Ліхарад трапіў у допінг-скандал год таму. Яго часова адхілілі ад удзелу ў спаборніцтвах па падазрэнні ў парушэнні антыдопінгавых правіл (гаворка ідзе пра выкарыстанне дзегідрахлорметыл-тэстастэрона). Праводзілася расследаванне. Дыскваліфікацыя чатырохгадовая. Апошні год, калі цяжкаатлет не ўдзельнічаў у спаборніцтвах, быў улічаны.

Вадзім Ліхарад — ураджэнец Ліды, яму 27 гадоў. Найлепшае дасягненне — бронза чэмпіянату свету ў Ашхабадзе ў лістападзе 2018 года ў вагавай катэгорыі да 73 кг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.