Беларускі барэц у Рыме заваяваў золата чэмпіянату Еўропы
![Беларускі барэц у Рыме заваяваў золата чэмпіянату Еўропы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/f3392110e103c42867bb12d85ed33cf8.jpg.webp?itok=exfBo3MH)
Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Максім Нягода ў Рыме заваяваў золата чэмпіянату Еўропы. Ён выступае ў вагавай катэгорыі да 63 кілаграмаў. У рашаючым паядынку Нягода перамог Ібрагіма Лабазанава з Расіі — 9:8. Варта адзначыць, што беларус пачынаў кантынентальнае першынство з кваліфікацыі.
Максіму Нягодзе 21 год. Ён — ураджэнец Барысава, выхаванец Мінскай дзяржаўнай абласной сярэдняй школы-вучэльні алімпійскага рэзерву.
63kg #WrestleRome Greco-Roman Medal Match Results
— United World Wrestling (@wrestling) February 11, 2020
Maksim NEHODAdf. Ibragim LABAZANOV, 9-8
Lenur TEMIROV df. Stig-Andre BERGE, 3-3
Erik TORBAdf. Mihai MIHUT, 6-3
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.