Беларуская ўрадавая дэлегацыя паедзе ў Маскву на перамовы

Беларуская ўрадавая дэлегацыя паедзе ў Маскву на перамовы па цане на расійскі газ. Пра гэта паведаміў намеснік міністра энергетыкі нашай краіны Вадзім Закрэўскі. Паводле яго слоў, адбудзецца гэта "ў бліжэйшы час". Але канкрэтную дату ён не назваў.

"Урад збіраецца... Цяпер пакуль ідуць перамовы віцэ-прэм'ераў", — цытуе словы Закрэўскага РІА "Новости".

Як вядома, Расія чакае ад Беларусі аплату запазычанасці за пастаўкі газу ў 2016 годзе (каля 550 млн долараў). Расійскі віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч 7 лютага заявіў, што прагрэсу ў перамовах пакуль няма.