Дварковіч: Зрухаў у перамовах з Беларуссю наконт газу няма

Дварковіч: Зрухаў у перамовах з Беларуссю наконт газу няма

У перамовах паміж Масквой і Мінскам дагэтуль няма зрухаў у перамовах наконт аплаты за газ. Пра гэта віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч заявіў 7 лютага журналістам.

"Пакуль няма зрухаў, чакаем прапановаў ад нашых калег. На аснове папярэдніх прапановаў у нас няма пагадненняў. Але ў кожным разе мы чакаем аплаты за 2016 год", — цытуе interfax.by словы расійскага чыноўніка.

Спрэчка паміж Беларуссю і Расіяй з нагоды аплаты за газ цягнецца з пачатку 2016 года. Беларусь плаціць не паводле кантрактнага кошту (132 долары за тысячу кубаметраў), а па кошце, які лічыць справядлівым — каля 70 долараў за тысячу кубаметраў. Як заяўляў расійскі бок, запазычанасць склала ўжо каля 550 мільёнаў долараў.

Чарговыя перамовы, як заяўляў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, мусілі адбыцца 4 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі