Вы тут

Беларуская опера шукае галоўнага дырыжора

minsknews.by

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета шукае галоўнага дырыжора. На гэтую пасаду абвешчаны конкурс, паведамляе сайт тэатра. Маэстра Віктар Пласкіна, які шмат гадоў быў галоўным дырыжорам, пакінуў Беларускую оперу і вярнуўся ў Кіеў. Цяпер ён будзе прыязджаць у Мінск толькі ў якасці запрошанага дырыжора.

Прэтэндэнты на пасаду галоўнага дырыжора найбуйнейшай тэатральнай установы Беларусі павінны падаць заяўкі да 1 лістапада 2019 года і давесці, што іх прафесійная кваліфікацыя дастатковая для такой працы.

Сярод іншага патрабуюць дакументы і матэрыялы з вынікамі творчых дасягненняў за апошнія 3-4 гады — фотаздымкі і відэа са спектакляў і канцэртаў, рэцэнзіі ў СМІ, пералік пастаўленых спектакляў.

Новы галоўны дырыжор будзе абраны конкурснай камісіяй па выніках таемнага галасавання да 1 траўня 2020 года. Склад камісіі не паведамляецца.