Беларускае войска працягвае выкарыстоўваць старыя савецкія аптэчкі

"Параненаму" на вучэннях накладаюць стары савецкі жгут / Мінабароны
"Параненаму" на вучэннях накладаюць стары савецкі жгут / Мінабароны

Беларускае войска працягвае выкарыстоўваць старыя аптэчкі савецкага ўзору. Іх пабачылі падчас апошняй "праверкі баявой гатовасці", якая прайшла ва Узброеных сілах Беларусі.

"На некалькіх палігонах ідзе фармаванне часцей, якое завершыцца брыгадным тактычным вучэннем, — распавядае пра праверку Мінабароны РБ, — Адно са злучэнняў, якое прыцягваецца да праверкі, разгорнутае да штату ваеннага часу ў 6 тысяч чалавек. Акрамя мужчын, у межах праверкі на зборы прызваны і каля 30 жанчын-медыкаў".

І ў руках гэтых жанчын-медыкаў тыя самыя старыя аптэчкі, раскрытыкаваныя пасля пачатку вайны на Украіне. Тады Лукашэнка даручыў распрацаваць новую аптэчку — "не горшую за натаўскую". І яе нібыта распрацавалі, і гатовыя камплекты нават нібыта сталі адпраўляць ва Узброеныя сілы.

Але што мы бачым? Прапаганда распавяла пра цудоўную новую аптэчку, але ў войску ўсё засталося па-ранейшаму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі