Беларусі пагражае арктычны холад

"Пасля цяпла на краіну абрынецца глыбокая восень", — цытуе словы начальніка службы прагнозаў Дзмітрыя Рабава "Интерфакс-Запад". Паводле яго слоў, з 22 верасня праз нашу краіну будзе праходзіць актыўны атмасферны фронт з Заходняй Еўропы, а за ім сфармуецца магутны паўночны паветраны паток, які і зменіць істотна надвор'е ў Беларусі. Сонца стане значна менш, чакаюцца дажджы і моцны вецер.

Ужо ў панядзелак на большай частцы Беларусі пройдуць дажджы, месцамі моцныя, навальніцы. Удзень у асобных раёнах парывы ветру дасягнуць 20 метраў за секунду. Калі ў начныя гадзіны прагназуецца 6-13 градусаў вышэй за нуль, дык у дзённыя — 10-17 цяпла, а на Гомельшчыне — да 19-ці.

У другой палове наступнага тыдня цёплае надвор'е вернецца ў Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі