"Беларусбанк” папярэджвае пра магчымыя праблемы з карткамі

“Беларусбанк” папярэджвае сваіх кліентаў пра магчымыя збоі ў працы пластыкавых картак у ноч на 19 жніўня. Праблемы могуць узнікнуць з 2.00 да 6.00. У крэдытнай установе патлумачылі, што гэта звязана з правядзеннем ААТ “Банкаўскі працэсінгавы цэнтр” прафілактычных работ.

Кароткатэрміновыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак магчымыя ў сетцы арганізацый гандлю і сервісу, пунктаў выдачы наяўных, а таксама ў адпраўцы банкам паведамленняў пры дапамозе паслугі SMS-апавяшчэнне, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі