Беларусь зноў правяла выплаты па еўрааблігацыях у рублях

Мінфін зноў выплаціў працэнты па еўрааблігацыях у беларускіх рублях. Хаця цяпер нават слова "выплаціў" не вельмі пасуе да сітуацыі: сродкі паступілі на рахунак у дзяржаўным "Беларусбанку", доступ да якога адкрылі плацежнаму агенту Citibank N.A. London Branch.

Цяпер гаворка ідзе пра 46,1 мільёна долараў у рублёвым эквіваленце. Іх мусяць атрымаць пакупнікі еўрааблігацый Belarus-2023 і Belarus-2030.

Раней Мінфін выплаціў "рублёвы эквівалент" $8,6 мільёна долараў па еўрааблігацыях Belarus-2026 і Belarus-2031. Міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы прызналі тыя выплаты дэфолтам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.