Вы тут

Беларусь сёлета заплаціць "Газпраму" за газ 2,44 мільярда долараў

"Газпрам" паведаміў, колькі яму заплаціць Беларусь за пастаўкі газу / gazprom.ru

У 2022 годзе раійскі "Газпрам" паставіць Беларусі газ прыблізна на 2,44 мільярда доляраў, піша РІА "Новости". 

"Разліковы кошт пастаўлянага газу ў 2022 годзе арыенціровачна складае 2 440 000 000 долараў ЗША з улікам ПДВ у адпаведнасці з заканадаўствам Расійскай Федэрацыі", — кажуць у "Газпраме".

А транспарціроўка газу па тэрыторыі Беларусі будзе каштаваць кампаніі каля 250 мільёнаў долараў. 

У снежні 2021 года "Газпрам" і беларускі ўрад падпісалі сумесны пратакол, які вызначае парадак фармавання цэн пры пастаўцы газу на 2022 год. Павлое інфармацыі Мінэнерга Беларусі, цана на газ была ўзгодненая зыходзячы з умоваў 2021 года — 128,52 долара за тысячу кубаметраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.