Вы тут

Беларусь возьме ў Кітая мільярд долараў на рэфінансаванне дзяржаўнага доўгу

Беларусь мае патрэбу ў крэдытных рэсурсах Кітая / Ілюстрацыйнае фота infotrans.by

Беларусь мае намер пазычыць у Кітая не менш за 0,9 мільярда долараў для таго, каб рэфінансаваць знешні дзяржаўны доўг. Пра гэта сказана ў дырэктыве Аляксандра Лукашэнкі № 9 ад 3 снежня "Аб развіцці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай".

Кітайскія пазыковыя рэсурсы Беларусь плануе атрымаць у 2022-2024 гадах-па 300 мільёнаў долараў штогод. Акрамя гэтага, краіна мае намер у 2022-2025 гадах прыцягваць штогод не менш за 500 мільёнаў долараў ад азіяцкіх інвестфондаў. У якасці інвестараў у дакуменце названыя Фонд Шаўковага шляху, Кітайска-Еўразійскі фонд эканамічнага супрацоўніцтва і Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый.

Акрамя таго, Беларусь прапануе кітайскім інвестарам купіць беларускі банк або ўвайсці ў склад яго акцыянераў, сказана ў дырэктыве № 9.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.