Беларусь у ЕЭК будуць прадстаўляць Субоцін і Назаранка

Беларусь у ЕЭК будуць прадстаўляць Субоцін і Назаранка

У Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) мяняюцца прадстаўнікі Беларусі Новыя кандыдатуры ўхваліў Еўразійскі міжурадавы савет, перадае БЕЛТА.

Цяпер іх будзе зацвярджаць Вышэйшы Еўразійскі савет. На пасаду члена Калегіі (міністра) па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК прадстаўлены Віктар Назаранка, а на пасаду члена Калегіі (міністра) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Аляксандр Субоцін.

Калегія ЕЭК складаецца са старшыні і дзевяці міністраў. Кожная краіна ЕАЭС мае па два прадстаўнікі ў Калегіі ЕЭК. Пакуль што ў гэтай структуры нашу краіну прадстаўляюць член Калегіі (міністр) па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК Валерый Карашкоў і член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Сяргей Сідорскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі