Беларусь просіць з 2015-га павялічыць штогадовыя пастаўкі расійскай нафты

Пра гэта паведаміў міністр энэргетыкі Расіі Аляксандр Новак журналістам у кулуарах Санкт-Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, інфармуе РІА "Новости".



Пры гэтым міністр адзначыў, што павелічэнне паставак будзе залежаць ад фізічнай магчымасці Беларусі павялічыць нафтаперапрацоўку. Па яго словах, цяперашнія пастаўкі ў 23 мільёны тон — гэта максімум для магчымасцяў нашай краіны.



Гаворка ідзе пра аб'ём бяспошлінных паставак расійскай нафты ў Беларусь. На 2014 год падпісаны баланс у 23 мільёны тон. Цяпер Мінск пералічвае ў бюджэт Расіі ўсе мытныя пошліны з экспарту нафтапрадуктаў, выпрацаваных з расійскай нафты. Пачынаючы з 2015 года, Расіі будзе пералічвацца толькі палова пошлін ад экспарту нафтапрадуктаў. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка пасля візіту ў Маскву 8 траўня. Па яго словах, з 2016 года, магчыма, гэтыя мытныя пошліны будуць зусім знятыя.



Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі