Вы тут

Беларусь пазбавілі яшчэ аднаго чэмпіянату свету: нестабільная сітуацыя ў краіне

Мінус яшчэ адзін чэмпіянат / twitter.com/worldpentathlon

Беларусь пазбавілі яшчэ аднаго чэмпіянату свету — першынства па сучасным пяцібор'і, які мусіў прайсці ў чэрвені 2021-га. Пра гэта паведаміў Міжнародны саюз сучаснага пяцібор'я.

Пяцібор'е — гэта спаборніцтва па пяці відах спорту: канкур, фехтаванне на шпагах, стральба з пісталета, плаванне і крос.

Вядома, што раней Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці заклікаў саюз адмовіцца ад правядзення спаборніцтваў у нашай краіне з-за рэпрэсій супраць іншадумцаў.

Прэзідэнт Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор'я Клаўс Шорман даў падрабязнае тлумачэнне такога рашэння. Паводле яго слоў, выканаўчы савет саюза ўважліва сачыў за падзеямі ў Беларусі. Былі ўлічаны санкцыі Міжнароднага алімпійскага камітэта, накладзеныя на НАК Беларусі ў канцы мінулага года. Але галоўнае — "цяперашняя нестабільнасць у прымаючай краіне можа паставіць пад пагрозу поспех флагмана спаборніцтваў па сучасным пяцібор'і". Дапускалася, што многія зборныя будуць байкатаваць ЧС у нашай краіне.

Пры гэтым Шорман адзначыў, што "мясцовы аргкамітэт зможа правесці турнір самага высокага якасці ў выдатным горадзе Мінску, калі прыйдзе час".

Нядаўна Беларусь пазбавілі хакейнага чэмпіянату свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.