Вы тут

Беларусь павінна застацца прэзідэнцкай рэспублікай — Лукашэнка

У Канстытуцыю РБ плануецца ўнесці змены / БЕЛТА​

Беларусь павінна застацца прэзідэнцкай рэспублікай. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні рабочай групы па дапрацоўцы праекта новай Канстытуцыі ў чацвер, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

"Я абсалютна перакананы, што Беларусь павінна быць прэзідэнцкай рэспублікай, калі мы хочам захаваць краіну. І Усебеларускі народны сход ўводзіцца не таму, што нехта з прысутных або дзеючы прэзідэнт прама рвецца на гэтую пасаду, а для таго, каб забяспечыць стрымліванне і процівагу", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Лукашэнкі, рабочая група павінна працягнуць распачатую Канстытуцыйнай камісіяй працу. Галоўная задача яе ўдзельнікаў — "не дапусціць разбалансаванасці сістэмы органаў дзяржаўнай улады".

Як паведамляла Еўрарадыё, рэферэндум па Канстытуцыі можа адбыцца ў канцы лютага 2022 года. Змены будуць тычыцца перш за ўсё паўнамоцтваў прэзідэнта, парламента, урада, мясцовых органаў улады. У новай Канстытуцыі таксама могуць быць замацаваны статус і паўнамоцтвы Усебеларускага народнага сходу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.