Беларусь лічыць, што недаатрымлівае 1% ад мытных пошлін у ЕАЭС

Беларусь лічыць, што недаатрымлівае 1% ад мытных пошлін у ЕАЭС

Беларусь недаатрымлівае каля 1% ад размеркавання ўвазных мытных пошлін у Еўразійскім эканамічным саюзе па любых методыках разліку. Пра гэта, як перадае БЕЛТА, заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка. Такім чынам ён пракаментаваў вынікі пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое аадбылося напярэдадні ў Санкт-Пецярбургу.

"Экспертамі было падрыхтавана пяць розных методык — новых методык ніхто не прапанаваў. Па ўсіх гэтых пяці методыках беларускі бок павінен атрымаць 1% ад размеркавання пошлін дадаткова", — заявіў чыноўнік. Петрышэнка заявіў, што для Беларусі не мае розніцы, якую з гэтых методы выкарыстоўваць. 

Петрышэнка таксама пракаментаваў падатковы манеўр у нафтавай галіне, які праводзіць Расія. У выніку гэтага падатковага манеўру Беларусь панясе заўважныя фінансавыя страты. 

Таму Беларусь настойвае не на кампенсацыі з боку Расіі, а на захаванні цяперашніх базавых умоваў супрацы, падкрэсліў Петрышэнка. "Мы лічым, што гэта не кампенсацыя, а захаванне тых базавых умоў, якія Расія нам прапанавала, з якімі мы пагадзіліся. І ў аднабаковым парадку мяняць правілы гульні ў рамках саюзніцкіх адносін і ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза мы лічым няправільным", — патлумачыў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі