Беларусь і Расія адпрацоўваюць недапушчэнне дэстабілізацыі і барацьбу з тэрорам

Беларусь і Расія адпрацоўваюць недапушчэнне дэстабілізацыі і барацьбу з тэрорам

13 верасня на палігоне "Муліна" ў Ніжагародскай вобласці пачалося сумеснае аператыўнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Шчыт Саюза – 2019". Войскі прыступілі да першага этапа вучэння, задачы якога будуць вырашацца на працягу трох сутак.

Злучэнні і воінскія часці будуць адпрацоўваць пытанні па недапушчэнні дэстабілізацыі абстаноўкі ў вызначаных зонах і раёнах адказнасці, барацьбе з дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі. Таксама будуць выконвацца практычныя мерапрыемствы падчас нанясення праціўнікам масіраваных ракетна-авіяцыйных удараў, распавёў начальнік Генштаба Узброеных сіл – першы намеснік міністра абароны Беларусі Алег Белаконеў.

Хто менавіта будзе наносіць па Беларусі і Расіі масіраваныя ракетна-авіяцыйныя ўдары, не ўдакладняецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube- канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі