Беларусь хоча ўмацавацца на рынках Расіі і Кітая з дапамогай "Газпрамбанка"

Беларусь хоча ўмацавацца на рынках Расіі і Кітая з дапамогай "Газпрамбанка"

12 кастрычніка Міністэрства фінансаў Беларусі падпісала пагадненне з расійскім "Газпрамбанкам", паведамляецца на сайце беларускага ведамства. З беларускага боку дакумент падпісаў міністр фінансаў Уладзімір Амарын, з расійскага  — першы віцэ-прэзідэнт "Газпрамбанка" Дзяніс Шулакоў

Згодна з пагадненнам "Газпрамбанк" будзе аказваць беларускаму Мінфіну інфармацыйна-арганізацыйную і кансультацыйную падтрымку для пашырэння прысутнасці Беларусі на фінансавых рынках Расіі і Кітая.

Паведамляецца, што падпісанае пагадненне павінна дапамагчы ўмацаванню фінансавай стабільнасці нашай краіны і дыверсіфікацыі крыніц фінансавання бюджэту.

"Газпрамбанк" займае лідзарскія пазіцыі на расійскім фінансавым рынку. З 2015 года ён з'яўляецца рэйтынгавым кансультантам Мінфіну Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі