Беларусь дамаглася падвышэння тарыфаў на транзіт нафты толькі на 10%

Нафтаправод "Дружба"

Нафтаправод "Дружба" / kommersant.ru

ААТ "Гомельтранснафта Дружба" змагло дабіцца падвышэння тарыфаў на транзіт нафты па беларускім адрэзку нафтаправода "Дружба" толькі на 10,2%. Пра гэта паведамляе Reform.by са спасылкай на "Коммерсантъ".

Раней аператар беларускага адрэзка нафтаправода прапанаваў "Транснафце" павялічыць тарыфы на прапампоўванне нафты па тэрыторыі нашай краіны ў напрамку Польшчы — на 43%, а ў напрамку Украіны — на 14,5%. Неабходнасць росту Мінск тлумачыў рэзкім зніжэннем прапампоўвання пасля ўвядзення санкцый супраць Расіі і адмовай Германіі і Польшчы з лютага мінулага года закупляць расійскую сыравіну.

"Транснафта" пагадзілася толькі на падвышэнне на 10,2% тарыфу на прапампоўку нафты ў напрамку Украіны ў 2024 годзе па маршруце Унеча — Броды. Гэтая нафта паступае ў Вугоршчыну, Славакію і Чэхію.

Узгадняць рост стаўкі на 43% па паўночнай ветцы, па якой нафта з Казахстана перапампоўваецца ў Германію, Беларусь трэба будзе з Астанай. Але там ужо заявілі, што не падтрымліваюць ініцыятыву Мінска, якая прынясе казахскаму боку страты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі