Вы тут

Беларусь атрымае з Расіі новы ўдарны верталёт Мі-35П

Летась у Расіі пачалі збіраць першыя серыйныя партыі МІ-35П​  / rostec.ru

Беларусь разлічвае атрымаць у наступным годзе расійскія верталёты Мі-35П, распавёў у эфіры тэлеканала СТВ першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі Ігар Кароль. Аб умовах здзелкі нічога не паведамляецца.

Кароль толькі нагадаў, што цяпер беларускія вайсковыя лётчыкі нясуць дзяжурства на Мі-24. Але ўжо "да сярэдзіны наступнага года мы ўбачым новы верталёт".

"Гэта будзе эскадрылля ўдарных верталётаў Мі-35П", —  распавялі ў эфіры тэлеканала. Машыны будуць базіравацца на аэрадроме ў Мачулішчах, "тры дзесяткі чалавек і іх вінтакрылыя памочнікі".

Пры гэтым у эфіры адзначылі, што "па адмысловым распараджэнні ў неспакойны час дзяжурныя верталёты рухаюцца бліжэй да дзяржаўнай мяжы".

Мі-35П — гэта найноўшая мадыфікацыя Мі-24, экспартная версія МІ-24П "Кракадзіл", які стаіць на ўзбраенні ВС РФ. Лётныя выпрабаванні МІ-35П прайшлі толькі ў 2020 годзе. І тады ж, год таму, пачалі збіраць першыя серыйныя партыі для замежных заказчыкаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.