"Беларусь 1" пакажа серыял "Слуга народа" з Уладзімірам Зяленскім

Постар серыяла "Слуга народа"
Постар серыяла "Слуга народа"

З 11 лістапада тэлеканал "Беларусь 1" пачынае паказваць украінскі серыял "Слуга народа" з Уладзімірам Зяленскім у галоўнай ролі. Гісторыя пра тое, як просты настаўнік Васіль Галабародзька стаў прэзідэнтам Украіны і за некалькі гадоў змог змяніць краіну, будзе выходзіць з 11 лістапада, кожны дзень з панядзелка па пятніцу, у самы што ні на ёсць прайм-тайм — 20:00.

Анонс з'явіўся ў суботу ўвечары ў гумарыстычнай праграме "Макаёнка, 9" на "Беларусь 1". Праўда, у паказаным тут жа трэйлеры серыяла абрэзалі жарт пра Аляксандра Лукашэнку:

— Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка! — абвяшчае супрацоўнік службы пратаколу.

Уладзімір Зяленскі ускоквае з крэсла насустрач актору, які грае кіраўніка Беларусі.

— Можна не ўставаць, — спыняюць яго прысутныя.

Гэта жарт з адной з першых серый "Слугі народа", так што застанецца ён у серыяле, які пакажуць беларускім гледачам, ці не, мы даведаемся даволі хутка. А вось відэа пра тое, як яшчэ Зяленскі жартаваў пра Лукашэнку.

Серыял "Слуга народа", зроблены студыяй "Квартал 95", выходзіў у Украіне з лістапада 2015 па сакавік 2019 года. Акцёр Уладзімір Зяленскі, які сыграў у ім галоўную ролю, у красавіку 2019 года стаў прэзідэнтам Украіны, заткнуўшы за каўнер усіх сваіх супернікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі